Матэрыяльная база ўстановы адукацыі ўключае 32 навучальных кабінета, 2 лабарантскія, вучэбную майстэрню па апрацоўцы металу, кабінет абслугоўваючай працы, 2 спартыўныя залы, 2 валейбольныя пляцоўкі, гімнастычны гарадок, стадыен, бібліятэка, актавая зала, цэнтр дзеннага знаходжання дзяцей «Мой другі дом», музей воіна-інтэрнацыяналіста, пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, зал для заняткаў лёгкай атлетыкай. Функцыянуе 2 кабінета інфарматыкі, паміж якімі ўстаноўлена лакальная сетка. Для атрымання сучаснай інфармацыі па ўсіх напрамках ўстанова адукацыі мае выхад у Інтэрнэт, працуе электронная пошта, створаны сайт. Маецца сталовая на 150 пасадачных месцаў. У 2014 годзе праведзены капітальны рамонт харчблока. У поўнай меры ен забяспечаны тэхналагічным і халадзільным абсталяваннем.