З гісторыі школы
Першае ўпамінанне пра школу ў вёсцы Рубель адносіцца да 1866 года. У той час існавала ніжэйшая самадзейная форма навучання – школа граматы. У той час навучалася 12 хлопчыкаў. Тэрмін навучання 1 –2 гады. Настаўнікам быў царкоўны служачы мясцовай Свята-Міхайлаўскай царквы.
У 1939 годзе ў в.Рубель працуе пачатковая школа, дырэктарам якой быў Сук Мікалай Сілавіч.
З 1945 года ў вёсцы адноўлена праца пачптковай школы, дырэктарам якой быў Хромчанка Мікалай Рыгоравіч. Школа, як і раней, размяшчалася ў сялянскіх хатах.
У 1949 годзе Рубельская школа стала сямігадовай, з 1951 года - сярэдняй.
У студзені 1953 годзе пабудаваны новы цагляны двухпавярховы будынак школы, разлічаны на 500 вучняў.
У 1978 годзе заняткі пачынаюць весціся ў новым сучасным будынку, разлічаным на 1176 месцаў, у якім навучанне вядзецца і да цяперашняга часу.
Девиз школы:
С любовью и без насилия!
Вучэбна – матэрыяльная база
Школа здадзена ў эксплуатацыю 1 верасня 1978 года
33 вучэбныя кабінеты
2 майстэрні
1 кабінет абслугоўваючай працы
Актавая зала
2 спартыўныя залы
Бібліятэка
Кабінет псіхолага
Кабінет дэфектолага
Кабінет педагога сацыяльнага
Цір
Сталовая
Музей воіна-інтэрнацыяналіста
Зал для заняткаў лёгкай атлетыкай
Дадзеныя аб дзіцячых грамадскіх арганізацыях
1. „Акцябраты” ( вучні 2- 4 класаў) – 67 вучняў (старэйшы важаты Цар Вольга Пятроўна)
2. ГА „БРПА” ( вучні 5 – 8 класаў) – 118 вучняў (старэйшы важаты Цар Вольга Пятроўна)
3. ГА „БРСМ” ( вучні 9 – 11 класаў) – 7 вучні (сакратар пярвічнай арганізацыі Кажаноўская Алена Анатольеўна)