Дорогие друзья! Известно, что хорошая книга помогает нам выжить в трудную минуту, заставляет нас размышлять о мире, о себе. Книга удивляет, радует, волнует до слез, очищает душу.

Самая лучшая книга в мире – та, которую вы любите больше всего. Найти эту книгу можете только вы сами, а наша задача состоит в том, чтобы ПОМОЧЬ вам в этом.   Предлагаем вашему вниманию списки литературы для разных возрастов.

 

             Прапануем спіс літаратуры, рэкамендаваны для чытання вучням 1-4 класаў (з фонду школьнай бібліятэкі)

 

  1. Агняцвет, Э. Пад сінім небасхілам: Вершы, паэмы, казкі: Для мал.шк.узросту / маст.В.В.Сакалоў. - Мн. Юнацтва.1999. 286 - С.: іл. - (Школьная бібліятэка).

У кнігу вядомай дзіцячай пісьменніцы Э.Агняцвет, уладальніцы Міжнараднага дыплома Х.К.Андэрсена, увайшлі лепшыя вершы, казкі, паэмы для дзяцей малодшага школьнага ўзрасту: “доктар Смех”, “На двары алімпіяда”, “Рэчка-рэчанька”, “Буду настаўнікам” і іншыя. У кожным творы паэтэсы выразна гучыць яе голас, якім яна заклікае сваіх чытачоў любіць жыццё, свой народ і краіну.

  1. Барадулін, Р. Ішоў коця на канапе:Вершы, загадкі і адкадкі, казкі-пераказкі: Для малод.шк.узросту /Маст.М.Казлоў. – Мн.Полымя. 1997. - 271 С.: іл. - (Школьная бібліятэка).

Вершы, загадкі і адгадкі, казкі-пераказкі вядомага беларускага паэта нясуць у сабе эмацыянальную ўзнёсласць, сапраўднасць, неабходную для пазнання свету і яго шматгранных калізій, вучаць дзяцей радавацца хараству, абуджаюць у іх сэрцах цікавасць і дапытлівасць.

  1. Беларуская казка – розуму падказка: Зб.вершав.казак бел.пісьменнікаў: Для малодш.шк.узросту / Укл. І.А.Гімпель; Маст. Л.М.Рудакоўская. - Мн.Ураджай. 1997. - 415 С.: іл. - (Школьная бібліятэка).

У гэтай кнізе сабраны вершаваныя літаратурныя казкі вядомых беларускіх пісьменнікаў Якуба Коласа, Максіма Танка, Уладзіміра Дубоўкі, Васіля Віткі, Алеся Якімовіча і інш.

Хто з вас, дзеці, загляне ў кніжку і прачытае яе,  навучыцца вялікай мудрасці, цеплыні і дабрыні, чуласці і смеласці, чалавечай спагадлівасці, узаемавыручцы і многаму-многаму іншаму, з чым мы сустракаемся ў жыцці і без таго не можам абысціся.

  1. Місько, П.Прыгоды бульбобаў / Павел Місько. Лёс Дункана / Віталь Вольскі. Лесавік /Алесь Кажадуб; (Да зб. у цэлым): Афармл. С.Рыжыкавай. - Мн. ТАА “Аракул”. 1996.- 288 С.: іл. - (Школьная бібліятэка).
  2. Вольскі, А. Адэльчыны ручнікі: Аповесць, апавяданні, казкі, п еса: Для мал.шк.узросту /Артур Вольскі. – Мн. Маст.літ. 2002. - 287 С. -(Школьная бібліятэка).

У кнігу вядомага беларускага пісьменніка Артура Вольскага ўвайшлі аповесць, апавяданні, казкі, п’ еса.

Знаёмыя чытачам казкі  “Каваль – Залатыя Рукі”, “Сцяпан – Вялікі Пан”, “Граф Глінскі-Папялінскі”, “Каб не змаўкаў Жаваранак..” чытаюцца з цікавасцю.

  1. Вось якія мыВершы, байкі, казкі, апавяданні бел.пісьменнікаў пра дзяцей: Для мал.шк.узросту/Уклад І.М.Страмок; Маст. І.М.Лобан. - Мн. Маст.літ. 2002.- 272 С.: іл. - (Школьная бібліятэка).

У зборнік уключаны творы беларускіх пісьменнікаў, адрасаваныя чытачам малодшага школьнага узросту. Вершы, байкі, казкі і апавяданні захопяць маленькіх чытачоў займальнымі сюжэтамі і велікадушнымі ўчынкамі галоўных герояў. А героі мастацкіх твораў – гэта хлопчыкі і дзяўчынкі са сваімі марамі і справамі, турботамі і радасцямі.

  1. Вясёлы кошВершы, казкі: Для дзяцей малод.шк.узросту / Маст.Г.П.Сянькоўскі. – Мн. Юнацтва. 2000. – 303 С.: іл. – (Школьная бібліятэка).

У зборнік уключаны творы беларускіх дзіцячых пісьменнікаў, якія могуць быць выкарыстаны як на уроках чытання, так і пры правядзенні пазакласных заняткаў з вучнямі   1-4 класаў  адукацыйнай школы.

  1. Галіноўская, НКамп ютэрныя сакрэты: Вершы, казкі, жарты, небыліцы, загадкі, смяшынкі, лічылкі, скорагаворкі, пацешкі: Для мал.шк.узросту/ Ніна Галіноўская; Маст. У.Н.Свентахоўскі. – Мн. Маст.літ. 2002. – 302 С.: іл. - (Шк.б-ка).

У зборнік лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я.Маўра, вядомай паэтэсы Ніны Галіноўскай увайшлі творы з яе ранейшых кніг. Многія з іх друкаваліся ў чытанках, хрэстаматыях, анталогіях, вучэбна-метадычных выданнях.

  1. Галубовіч, Я. Гронка каліны: Апавяданні. Казкі: Для мал. і сярэд. шк. узросту. – Мн. Беларуская навука. 1997. – 175 С. - (Школьная бібліятэка).

У кнізе “Гронка каліны” пісьменнік надзвычай шчыра і праўдзіва апавядае пра прыроду роднай Беларусі.

Апавяданні кранаюць сваёй непасрэднасцю, дасціпнасцю, вучаць любіць, разумець і клапатліва зберагаць жывую прыроду ва ўсёй яе непаўторнасці.

Асобны раздзел кнігі складаюць казкі. Яны вучаць дзяцей дабрыні, любові, спрыяюць развіццю назіральнасці і цікаўнасці.

  1. Жывіца: Вершы, апавяданні, казкі пра дзяцей і для дзяцей /Уклад. І.А.Гімпель; Маст.В.В.Сакалоў. – Мн. Юнацтва. 1999. – 351 С. - (Школьная бібліятэка).

У зборнік увайшлі творы беларускіх пісьменнікаў пра дзяцей і для дзяцей. У паэтычгай і празаічнай форме аўтары займальна расказваюць аб жыцці і вучобе, працы і адпачынку малодшых школьнікаў, а таксама аб прафесіях і роднай прыродзе.

  1. Жывая крыніца: Зб. вершаў: Для малодш. шк.узросту / Склад. І.А.Гімпель. – Мн. Беларусь. 1997. – 238 С. -  (Школьная бібліятэка).

Зборнік складаюць разнастайныя творы беларускіх пісьменнікаў Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Васіля Віткі, Максіма Танка і інш., якія ўключаны ў спіс кніг для самастойнага чытання ў 1-4 класах пачатковай школы і могуць быць выкарыстаны на ўроках класнага і пазакласнага чытання, а таксама ў вольны ад заняткаў час.

Творы ў зборніку пададзены такім чынам, каб вучань мог на адным занятку пазнаёміцца з двума-трыма  вершамі аднаго і таго ж аўтара.

  1. Жуковіч, ВСвет – дзівосны: Вершы, казкі, п’ есы: Для сярэд. і мал.шк.узросту /Мастак У.Б.Максімаў. – Мн. Юнацтва. 2000. 332 С.: Іл. - (Школьная бібліятэка).

У кнігу ўвайшлі лірычныя, сатырычныя і гумарыстычныя вершы, байкі, вершаваныя казкі і сцэнкі, пацешкі, лічылкі, скорагаворкі, загадкі. Яна будзе спрыяць эстэтычныму і маральнаму выхаванню дзяцей, развіваць ўяленне і мысленне, весці іх шляхам хараства і дабрыні, духоўнага ўзбагачэння, любові да мастацкага вобраза і творчасці.

  1. Жуковіч, В. Цудоўная краіна: Вершы. П ‘есы- казкі. Сцэнкі: Для мал.шк. узросту / Маст. К.Э.Агуновіч. – Мн. Выш.шк., 1997. – 270 С.: іл. - (Шк. б-ка).

Жанравы і тэматычны дыапазон твораў Васіля Жуковіча надзвычай шырокі: вершы, вершаваныя казкі і п есы, байкі і небыліцы, пацешкі і скорагаворкі, загадкі. Чытач знойдзе ў кнізе пранікнёныя, пяшчотныя і мужныя строфы пра Бацькаўшчыну, родную прыроду, яе хараство, пра святыні і святы, пра знакамітых людзей, сустрэнецца з адметным і каларытным гумарам,  якім багатыя жартоўныя вершы, казкі і сцэнкі.

  1. Залацінкі:Зб. вершав. тв. : Для мал. шк. узросту. – Мн. Беларусь. 2001. – 235 С.-  (Школьная бібліятэка).

У зборнік уключаны вершаваныя творы вядомых беларускіх паэтаў Максіма Танка, Артура Вольскага, Міколы Чарняўскага, Міколы Маляўскі, Васіля Жуковіча, Віктара Гардзея. якія будуць выкарыстаны настаўнікамі пачатковай школы для правядзення ўрокаў класнага і пазакласнага чытання ў падрыхтоўчым, 1-3 класах школ з беларускай і рускай мовамі навучання.

  1. Залатая раніца: казкі, апавяданні, вершы: для дзяцей мал.шк.узросту /Уклад. Вольга Аляксеева. – Мінск. Звязда. 2015. – 240 С. – (Школьная бібліятэка).

У зборніку “Залатая раніца” даўно вядомай серыі “Школьная бібліятэка” ўвайшлі творы, якія ўжо прынята лічыць класічнымі, самых вядомых беларускіх пісьменнікаў. Няздарма яны і прапануюцца для пазакласнага чытання ў малодшай школе. Гэта казкі, апавяданні, вершы, песні, на якіх выхавалася ўжо некалькі пакаленняў дзяцей, што сведчыць пра неўміручасць гэтых твораў і талент іх аўтараў. Побач з аўтарскімі творамі – і народныя, якія ніколі не страцяць сваю актуальнасць, мудрасць і ўнікальнасць.

  1. Казкі беларускіх пісьменнікаў:  Для мал. шк. узросту/ Уклад. М. зелянкова; Аўт. прадм. Г.Шупенька; Мастак В.Славук. – Мн. Юнацтва. 1988. – 270 С.: іл. – (Шк. б-ка).

Казкі беларускіх пісьменнікаў актыўна выхоўваюць характар і светапогляд дзяцей. З вялікай любоўю разказваюць аўтары казак  пра чалавека працы, раскрываюць перад дзецьмі хараство прыроды, будзяць у іх фантазію і дапытлівасць.

  1. Колас, ЯМіхасёвы прыгоды: Вершы, апавяданні, казкі, паэма: Для дзяцей мал.шк. узросту / Якуб Колас; Уклад. І.А. Гімпель, Л.Ф. Кузняцова; Маст. Т.П.Куканава. – Мн. Юнацтва. 2001. – 142 С.: іл. – (Школьная бібліятэка).

У зборніку змешчаны вершы, апавяданні, казкі, паэма беларускага песняра Якуба Коласа, якія могуць быць выкарыстаны пры арганізацыі ўрокаў пазакласнага чытання ў пачатковай школе.

  1. Кветка шчасця: Літаратурныя казкі: Для мал.шк. узросту / Укладальнік М.А.Зелянкова; Маст. А.Ю.Кажаноўскі. – Мн. Юнацтва. 1977. – 303 С.: іл. – (Школьная бібліятэка).

Літаратурныя казкі беларускіх і рускіх пісьменнікаў выхоўваюць характар і светапогляд дзяцей. З вялікай любоўю расказваюць аўтары казак пра чалавека працы, паэтычна апяваюць хараство прыроды, абуджаюць у дзяцей фантазію, кемлівасць і дапытлівасць.

  1. Легенды і міфы Старажытнай Грэцыі: Для малод. і сярэд. шк. узросту / Пераказ У.І.Анісковіча; Маст. Л.І. Мележ. – Мн. Юнацтва. 1996. – 287 С.: іл. – (Школьная бібліятэка).

У розных мясцінах Грэцыі складаліся цэлыя цыклы паданняў пра таго ці іншага бога або героя. На востраве Крыт расказвалі пра магутнага Зешса, у Атыцы – пра цара Тэзея, у Аргалідзе – пра Персея. Але асаблівую папулярнасць набылі легенды пра Геракла і яго подзвігі.

  1. Лынькоў, М.Хата на калёсах: Аповесці і апавяданні: Для малод. шк. узросту / Склад. І.А. Гімпель. – Мн. Беларусь. 1998. – 350 С.: іл. – (Школьная бібліятэка).

У зборнік народнага пісьменніка Беларусі М.Лынькова ўвайшлі аповесці “Міколка-паравоз”, “Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў”, апавяданні “У вагоне”, “Ядвісін дуб”, “Пра хлопчыка Яську” і “Янка-парашутыст”.

Лынькоў стварыў жывыя, паўнакроўныя вобразы, з якімі пазнаёмяцца вучні, калі прачытаюць гэтую кнігу.

  1. Музыка чарадзей: беларус. нар. чарадзейн. казкі: Для малод. шк. узросту / Уклад. А.І. Гурскі; Маст. У.М. Жук і інш. – Мн. Юнацтва. 1995. – 271 С.: іл.

Чарговая кніга унікальнага дзесяцітомнага выдання для дзяцей, якая ўвабрала ўсё лепшае, што створана народам і дзіцячымі пісьменнікамі  краіны. У другім томе юныя чытачы пазнаёмяцца з чарадзейнымі казкамі.

  1. Падмацунак: Зб. апавяданняў бел.пісьменнікаў: Для мал. шк. узросту /Склад. І.А.Гімпель, В.А.Жуковіч. – Мн. Рэд.часоп. “Крыніца”. 1998. – 624 С.: іл. – (Шк.б-ка).

У гэтай кнізе сабраны праграмныя апавяданні беларускіх пісьменнікаў, якія могуць быць выкарастаны настаўнікамі пачатковай школы для правядзення ўрокаў класнага і пазакласнага чытання, а таксама для самастойнага чытання вучнямі дома.

  1. Савіцкі, А. Радасці і нягоды залацістага карасіка бубліка: Аповесць – казка / А.Савіцкі, Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў; Аповесць/ М.Лынькоў. Бізоны – рабінзоны; Люстэрка, якое размаўляла: Казкі: Для мал. і сярэд. шк. узросту / Н.Тулупава; Да зб. у цэлым: Маст. А.Богуш. – Мн. Аракул. 1997. – 288 С.: іл. – (Школьная бібліятэка).

Цікавая і займальная аповесць-казка А.Савіцкага пераносіць чытачоў у свет падводнага царства невялікай сажалкі Руды блінец, дзе ціха-мірна жыў залатісты карасік Бублік. І раптам у маленькім вадаёме адбылася незвычайная падзея, якая змяніла павольнае існаванне яго жыхароў…

Вядомая ўсім з ранняга дзяцінства захапляючая аповесць вядомага беларускага пісьменніка М.Лынькова пра смелага ваяку Мішку, яго сяброў, Вясёлую бараду і Жука, пра забавы, заняткі, прыгоды незвычайных сяброў-герояў і іх вайсковую службу.

Маладая і вясёлая чараўніца Марыня, Сарока-чарадзейка, Сад Дзівосаў і чароўнае люстэрка, якое размаўляе, дзед Цудадзед, маленькія, нібы гномікі, хлопчыкі каламесікі… З гэтымі незвычайнымі рэчамі і дзівоснымі істотамі вы сустрэнецеся ў цудоўных казках Н.Тулупавай.

  1. Святочны карагод: Вершы, казкі: для малодш.шк.узросту /Уклад. М.А.Маляўка; Маст.В.В.Сакалоў. – Мн.: Юнацтва.1999.335 С.: іл. – (Школьная бібліятэка).

Аўтары гэтай кніжкі – вядомыя беларускія паэты: Васіль Зуёнак, Мікола Маляўка, Ніна Мацяш, Мікола Чарняўскі. Пад адной вокладкай сабраліся разам, у святочным карагодзе, лепшыя іх вершы, казкі, загадкі, у якіх адлюстраваны свет працы, ведаў, любові і сяброўства, маляўнічай прыроды і незвычайных прыгод на зямлі і ў небе.

  1. Сінявочка: Казкі беларускіх пісьменнікаў: Для мал. шк. узросту / Укл. М.А.Зелянкова; Маст.Л.І.Мележ. – Мн.: Юнацтва.1998.431 С.: іл. – (Школьная бібліятэка).

У зборнік “Сінявочка” увайшлі казкі пісьменнікаў нашай роднай сінявокай Беларусі. Акрамя класічных твораў М.Багдановіча, З.Бядулі, У.Караткевіча, Я.Коласа. Юны чытач пазнаёміцца з казкамі сучасных пісьменнікаў - У.Ліпскага, У.Ягодзіка і інш.

  1. Хлопчык – зорка: Літ.казкі замеж. пісьменнікаў: Пер. на беларус.мову: Для малодш.шк.узросту/ Маст. В.П.Славук. - Мн.: Юнацтва.1996. 303 С.: іл. – (Школьная бібліятэка).

Казкі, якія ведаюць і любяць дзеці і дарослыя, складаюць змест гэтага зборніка. Яго аўтары: Ш.Пэро, Э.Т.А.Гофман, браты Грым, Х.-К. Андэрсен, А.Уайльд.

  1. Хомчанка В. Чырвоныя ягады: Апавяданні: Для малодш.шк.узросту/ Уклад. Н.С.Міцкевіч; Маст. К.С.Ракіцкі, А.Г.Званароў. - Мн.: Юнацтва.1999. 431 С.: іл. – (Школьная бібліятэка).

Зборнік вядомага беларускага пісьменніка Васіля Хомчанкі склалі апавяданні, прасякнутыя дабрынёй, шчырасцю і спагадай.Творы выклічуць вялікую цікавасць і задавальненне юнага чытача ад сустрэч з сапраўдным мастацтвам.

  1. Цвірка, К. Птушыны хор: Вершы, казкі: Для малодш.шк.узросту – Мн.: Беларусь.1998.206 С.: іл. – (Школьная бібліятэка).

Наша Радзіма Беларусь – цудоўны край. Колькі тут цікавых раслін і прыгожых кветак, усялякіх звяроў і птушак! А ці ведаеце вы, што яны ўмеюць  гаварыць паміж сабой на сваёй мове? Мову птушак і звяроў, усе галасы зямлі падслухаў аўтар гэтай кнігі і расказаў пра ўбачанае і пачутае ў казках і вершах.

  1. Шушкевіч, С. Птушыны ранак: Вершы, казкі. Для дашк. і малод. шк. узросту /С.П.Шушкевіч; Уклад. А.В.Вольскі; Маст.У.П.Свентахоўскі. – Мн.: Мастацтва, 2001.- 159 С.: іл. – (Школьная бібліятэка).

Кнігу старэйшыны беларускай дзіцячай літаратуры склалі лепшыя вершаваныя і празаічныя казкі, а таксама сур’ ёзныя і ўсмешлівыя вершы, якія даўно палюбілі нашы дзеці.

  1. Юрэвіч, У. Дзе начуе сонца: Апавяданні, нарысы: Для мал.шк.узросту / Маст. У.І.Сытчынка. – Мн.: Юнацтва, 1998. – 225 С.: Іл. (Школьная бібліятэка).

У кнігу старэйшага дзічага пісьменніка Уладзіміра Юрэвіча ўвайшлі лепшыя апавяданні для дзяцей малодшага школьнага ўзросту -  “Неспадзяваная госця”, “Лясное слова” і іншыя, апавяданне-ўспамін “Купалава каша”, а таксама нарысы – нарыс жыцця і творчасці Янкі Купалы і нарыс пра сталіцу нашай Беларусі – горад-герой Мінск. Усе яны напісаны вельмі шчыра, цікава, з любоўю да маленькага чытача, да нашай гісторыі і краіны.