Мэта выхаваўчай работы школы

на 2024/2025 навучальны год

Удасканаленне выхаваўчай дзейнасці школы праз аказанне сацыяльнай,  псіхолага-педагагічнай падтрымкі выхавання, якая садзейнічае асобаснаму развіццю вучняў і станаўленню маральнага, ініцыятыўнага, актыўнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, здольнага да самаўдасканалення ў духоўна-маральнай, ідэалагічнай і грамадзянска-патрыятычнай і прававой асвеце, якая ўсведамляе адказнасць за сучаснасць і будучыню сваёй краіны.

Задачы педагагічнага калектыву

  • працягнуць удасканаленне сістэмы ідэалагічнага і патрыятычнага выхавання як галоўнага складальніка выхаваўчага працэсу;
  • фарміраваць адказныя адносіны да свайго здароўя, а таксама спрыяць у набыцці ведаў, развіцці ўменняў і навыкаў здаровага ладу жыцця, захаванні і ўмацаванні здароўя, маральных, бяспечных і адказных паводзін;
  • ствараць умовы для фарміравання ініцыятывы, паспяховага самаразвіцця і самарэалізацыі асобы;
  • працягваць фарміраваць і развіваць сістэму работы з бацькамі і грамадскасцю;
  • павысіць выніковасць работы дадатковай адукацыі, эфектыўнасць фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы;
  • выхоўваць адказныя і бяспечныя паводзіны вучняў у інтэрнэт-прасторы і наладжваць эфектыўнае ўзаемадзеянне з сям’ёй у рашэнні гэтай праблемы.