Тыдзень роднай мовы

26.09.2022
З 19 верасня па 23 верасня ў Рубельскай сярэдняй школе праходзіў Тыдзень роднай мовы.

Вучні і настаўнікі прынялі актыўны ўдзел у такіх мерапрыемствах,як: акцыя "Размаўляй са мной па-беларуску", марафон беларускіх песень, стварэнне інтэрактыўнага воблака слоў "Маё любімае слова па-беларуску ", гастранамічны фэст "Беларуская кухня ". Усе ўдзельнікі наведалі выставы кніг і школьны музей з экспазіцыяй, прысвечанай знакамітым землякам "майстрам слова".