ВЫНІКІ ПРАВЯДЗЕННЯ МЕТАДЫЧНАГА ТЫДНЯ

02.03.2021

Метадычны тыдзень “Метапрадметнасць як аснова сучаснага ўрока” ва ўстанове прайшоў з 22.02 па 26.02.2021 г.

Асноўнымі мэтамі правядзення мерапрыемстваў метадычнага тыдня з'ялялася павышэнне якасці адукацыйнага працэсу, ўзроўню прафесійнага майстэрства педагогаў і ўключэнне іх у творчы педагагічны пошук.

Метадычны тыдзень ва ўстанове адукацыі прайшоў цікава і ажыўлена. Усе ўрокі і запланаваныя мерапрыемствы прайшлі на дастаткова высокім узроўні з выкарыстаннем інфармацыйна-камп'ютарных тэхналогій, праблемнага навучання, даследчых медадаў, актыўных і інтэрактыўных форм, метапрадметны падыход, што выклікала цікавасць у вучняў.  Настаўнікі, якія праводзілі ўрокі (ад маладых спецыялістаў да вопытных настаўнікаў) паказалі сваё прафесійнае майстэрства з найлепшага боку.

На працягу тыдня педагагічны калектыў меў магчымасць пабываць на розных па змесце, тэме, структуры ўроках. Усяго праведзена 26 адкрытых вучэбных і факультатыўных заняткаў, семінар-практыкум “Фарміраванне метапрадметных кампетэнцый у адукацыйным працэсе”, анкета для настаўнікаў па самаацэнцы сваёй дзейнасці,  круглы стол "Індывідуальная траекторыя прафесійнага развіцця педагога як залог поспеху сучаснага педагога".

Урок матэматыкі ў 10"Б" класе "Уласцівасці кораня n-ай ступені", настаўнік Кажаноўская А.А.

 Урок фізічнай культуры і здароўя ў 3"Б" класе "Лыжная падрыхтоўка. Праходжанне дыстанцыі 1,5 км рознымі спосабамі, настаўнік Цар У.М.

Урок  рускай літаратуры ў 8 "Б" класе "В.Б.Короленко (1853 -1921). Очерк "Парадокс", настаўнік Валачковіч В.П.

Урок беларускай мовы ў 6"Б" класе "Правапіс "н", "нн" у прыметніках", настаўнік Страха Т.Л.

Урок беларускай мовы ў 5"А" класе "Мягкі знак і апостраф", настаўнік Жалянгоўская Т.І.

Урок гісторыі ў 5”Б” класе “Старажытная Спарта”, настаўнік Палукошка Л.І.

Настаўнікі з першага дня актыўна ўключыліся ў правяденне  метадычнага тыдня: наведвалі адкрытыя заняткі, прынімалі ўдзел мектадычных мерапрыемствах.

Выніку работы круглага стала "Індывідуальная траекторыя прафесійнага развіцця педагога як залог поспеху сучаснага педагога" былі пабудаваны партрэт сучаснага настаўніка і мадэль індывідуальнай траекторыі прафесійнага развіцця педагога.

Метадычны тыдзень выклікалаў станоўчы водгук сярод настаўнікаў і спрыяў не толькі прафесійнаму росту, але і згуртаванасці калектыву.