Дзень роднай мовы

22.02.2021

Асабліва ўрачыста прайшоў Дзень роднай мовы ва ўстанове адукацыі 19 лютага 2021г. З самага ранку на ўваходзе дзяўчынкі апранутыя ў нацыянальныя касцюмы, прывіталі і вішавалі ўсіх з Днём роднай мовы.

Кожны клас падрыхтаваў выказванне беларускіх пісьменнікаў аб роднай мове і размясціў на дзвярах свайго кабінета.

Вучні 5-8 класаў прынялі актыўны ўдзел у конкурсе паштовак прысвечаных Дню роднай мовы. Пераможцамі сталі: Вабішчэвіч Таццяна (5"А" кл.), Цар Маргарыта (6"Б"кл.), Котка Ксенія (7"Б"кл.) і Страха Ганна (8"Б"кл.).

81 вучань 9-11 класаў, 9 педагогаў і працаўнікоў ўстановы адукацыі і адна маці прынялі ўдзел у напісанні Купалаўскай дыктоўкі. Усе ўдзельнікі з дыктоўкай справіліся. На здавальняючым узроўні напісалі 14 удзельнікаў(15%), на высокім - 55%. 

Праведзены фестываль беларускай песні, пазакласнае мерапрыемства "Падарожжа ў родную мову", інсцэніроўка  "Чароўны куфэрак".