"Добра чыталі і пераможцамі сталі"

18.01.2021

У Рубельскай бібліятэцы прайшоў бенефіс чытачоў "Добра чыталі і пераможцамі сталі" (падвядзенне вынікаў конкурсу "Лепшы чатач дзіцячых кніг - 2020". Дзед Мароз і Снягурачка павіншавалі пераможцаў конкурсу, уручылі ім граматы і прызы. Дзеці ў сваю чаргу расказалі вершы, адгадалі загадкі. Чытачы-пераможцы падзяліліся сваімі ўражаннямі аб прачытаных кнігах, расказалі, што ім найбольш спадабалася. Пашкевіч Ксенія вучаніца 3-А класа ўжо другі год займае першае месца, яна выдатніца вучобы. У Лацій Дзіяны з 7-А класа другое месца, 3-е ў кажаноўскай Настассі з 6-А, 4-е ў Вабішчэвіч Лізаветы з 3-А, 5-е заняў Вабішчэвіч Данііл з 4-А. Трое дзяцей-пераможцаў знаходзяцца на ўліку СНС. Яшчэ пяць лепшых чытачоў атрымаюць дыпломы і іх фотаздымкі будуць размешчаны ў бібліятэцы разам з пераможцамі. Гэты конкурс садзейнічае павышэнню інтарэса ў дзяцей і падлеткаў да кніг і чытання ў нашай бібліятэцы.