Неделя ЗОЖ

30.11.2020

Ва ўстанове адукацыі “Рубельская сярэдняя школа” праводзіўся тыдзень прафілактыкі шкодных звычак “Тэрыторыя незалежнасці”(23.11 – 28.11.2020 г.). На працягу тыдня бібліятэкарам школы была аформлена выстава літаратуры на тэму   “Шкодныя звычкі”.  Настаўнікі фізічнай  культуры правялі ўрокі здароўя. Педагог сацыяльны сумесна з педагогам-арганізатарам аформілі стэнд “Здаровы лад жыцця”. Педагогам сацыяльным для бацькоў была праведзена групавая кансультацыя “Уздзеянне шкодных звычак бацькоў на выхаванне дзяцей”. Быў запрошаны медыцынскі работнік, якая правяла для вучняў 10 класаў прафілактычную гутарку “Аб шкоднасці ўжывання  алкагольных напояў”.

Педагогам-арганізатарм былі праведзены мерапрыемствы: з вучнямі пачатковых класаў пазнавальна-развіваючая праграма “Вітамінка”, а з вучнямі 5, 6 класаў –  конкурсная гульня “Круіз ў краіну Здароўя”.