Неделя правовых знаний

24.11.2015

Тыдзень прававых ведаў прайшоў у школе з 16.11.2015г.  па 21.11.2015г.

На пачатку тыдня ва установе адукацыі былі аформлены   стэнд “Закон і падлетак”, дзе педагогі сацыяльныя размясцілі інфармацыю, якая датычыцца прававога выхавання.

На працягу ўсяго тыдня школьныя бібліятэкары арганізавалі выставу літаратуры на прававую тэматыку.

Класныя кіраўнікі 1 – 11 класаў  правялі інфармацыйныя гадзіны па прававой выхаванасці.

Класныя кіраўнікі пачатковых класаў правялі занятак “Я маю права”.

Для вучняў 5-8 класаў быў арганізаваны конкурс  газет  “Мае правы”. Першае месца атрымалі вучні 8 “А” класа.

Педагогамі сацыяльнымі праведзены кансультацыі сярод бацькоў вучняў, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх на тэму “Адказнасць бацькоў за выхаванне непаўналетніх”.

Страха Г.І., педагог сацыяльны,  правяла прававы занятак    «Асаблівасці адказнасці непаўналетніх» ў 8-11 класах. Вучні даведаліся аб дысцыплінарнай, угалоўнай, адміністратыўнай адказнасці.

Цар В.П., педагог сацыяльны, правяла турнір “Важна ведаць свае правы”, у якім дзеці 5-7 класаў паказалі свае веды па прававой выхаванасці.

Рымар А.М., класны кіраўнік, правёў рынг  “Падлетак і закон” паміж вучнямі 8-9 класаў.

Якімаў С.С., інспектар ІСН, для вучняў 9-11 класаў   правёў трэнінгавы занятак “Закон і я”. Правёў гутарку з вучнямі, якія стаяць на ўліку ў ІСН. А таксама даў кансультацыю бацьку, дзеці якога стаяць у СНС, аб адказнасці бацько за выхаванне непаўналетніх дзяцей.

Для вучняў 5-7 класаў педагогам-арганізатарам праведзена тэматычная дыcкатэка “Я маю права на адпачынак!”