Результаты недели психилогии

23.02.2016

Ва ўстанове адукацыі з 15.02.2016 г. – 20.02.2016 г. праводзіўся тыдзень псіхалогіі. У рамках тыдня быў распрацаваны план мерапрыемстваў, якія былі напраўлены на фарміраванне ўяўленняў у вучняў і настаўнікаў аб важнасці псіхалагічнай навукі, як адной з складальніц ведаў аб чалавеку. Арганізатар мерапрыемства – педагог-псіхолаг.

Першы дзень (15.02) пачаўся з таго, что ў холе першага паверха баў размешчаны план нядзелі, была аформлена “Сцяна дабра” на якой былі размешчаны выказванні знакамітых людзей пра дабро.

16.02. была праведзена гульня “Следапыты” з вучнямі 4 “А” класа, якая патрабавала не толькі канцэнтрацыі ўвагі, але і пэўнай фізічнай актыўнасці.Педагогам-псіхолагам былі састаўлены пытанні, напраўленыя на знаёмства вучняў з арганізацыяй работы і асаблівасцямі школы, і пытанні, якія выяўляюць інтарэсы і асаблівасці дарослага школьнага калектыва. Вучням была раздадзена анкета «Следапыт» з мэтай навучання вучняў навыкам калектыўнай самаарганізацыі, развіцця уяўленняў аб людзях, якія працуюць у школе, школьным асяроддзі.

17.02. быў праведзены трэнінгавы занятак з вучнямі 3 “А” класса “Я і маё імя”, які быў напраўлены на фарміраванне ў вучняў пазітыўнага вобразу "Я", развіццё навыкаў зносін, актывізацыю працэса самапазнання.

18.02. педагогам-псіхолагам праводзілася псіхалахічнае даследаванне эмацыйнай напругі настаўнікаў, з дапамогай методыкі дыягностыкі ўзроўню “Эмацыйнай напругі настаўнікаў” Бойка.

19.02. у школе на перапынках праводзілася акцыя “Чароўныя прадказанні”, прызначаная для таго, каб падтрымаць кожнага “жыхара школы”, даць магчымасць дзецям памарыць, а дарослым – шчыра, па-дзіцячаму ўсміхнуцца. Дапамогу педагогу-псіхолагу у правядзенні акцыі аказалі вучні 8 “А” класа. Яны хадзілі з “Чароўнай шкатулкай” па школе, і запрашалі вучняў і настаўнікаў цягнуць запіскі з прадказаннямі. “Чароўная шкатулка” хутка набыла папулярнасць у “жыхароў школы”, і ў школе пачала панаваць добразычлівая атмасфера.

20.02. была праведзена індывідуальная кансультацыя для вучняў 5-х класаў “Цяжкасці ўзаемаадносін у классе”. Вучні ў якіх узнікаюць цяжкасці ў зносінах з аднакласнікамі маглі звярнуцца за парадай да педагога-псіхолага.