Час паэзіі

21.03.2016

21 сакавіка адзначаецца Сусветны дзень паэзіі.Гэта яшчэ вельмі маладое міжнароднае свята.Рашэнне штогод адзначаць Сусветны дзень паэзіі менавіта 21 сакавіка было прынята на 30-й сесіі генеральнай  канферэнцыі  ЮНЕСКА ў 1999 годзе.У адпаведным дакуменце адзначалася:”Паэзія можа стаць адказам на самыя вострыя і глыбокія  духоўныя пытанні сучаснага чалавека,але для гэтага неабходна прыцягнуць да яе як мага больш шырокую грамадскую ўвагу”.Дзякуючы гэтаму святу і  павінна даходзіць да чытача творчасць сучасных паэтаў.    

З гэтай нагоды напярэдадні свята ў 11- Б- класе Рубельскай сярэдняй школы быў праведзены Час  паэзіі    пад назвай “ Я не стамлюся  жыць і спяваць для  сваей Беларусі”.А каб свята  паэзіі было сапраўдным святам,то  на яго быў запрошаны мясцовы паэт Віктар Вабішчэвіч,для якога  паэзія стала неад’емнай часткай жыцця  і які  “пасля доўгіх роздумаў зразумеў,што паэзія-- вечны пошук  ісціны”.З уступнага слова настаўніка даведаліся пра гісторыю нараджэння  свята, пра яго мэту.А затым усе прысутныя акунуліся ў чароўны свет паэзіі.Вучні чыталі вершы, і не проста так,а з любоўю,ад  усяго сэрца.Гучалі вершы “Хай будзе сэрца беззаганным”,” Ты сэрца аддавай”,”Жыццё ў  мяне адно”,”Зоркі  глядзяць на маю Беларусь” і многія  іншыя.Усе яны былі са сборніка “ ORBІ”,што ў перакладзе з лацінскай мовы азначае”Свету”.Працягам свята,цудоўным момантам было выступленне Віктара Вабішчэвіча,які падзяліўся сваімі задумкамі,прачытаў некалькі новых вершаў.Асабліва ўсім спадабаўся верш”Пад небам майго роднага Рубля”.У  ім аўтар сцвярджае :”Пад  светлым небам роднага Рубля—дыханне легкае, і лепей сэрца б”ецца”.Вучні ўважліва слухалі і задавалі пытанні.Усе прысутныя атрымалі вялікую асалоду ад прачытаных  твораў,ад сустрэчы з цудоўным    і  ў  той жа час сціплым чалавекам,дзякуючы якому адбылося свята шчырых і ўзнеслых пачуццяў,свята Паэзіі,свята Душы.Напрыканцы ўсе пажадалі  паэту моцнага здароўя,творчых сіл,натхнення і каб ен ніколі”не стамляўся жыць і спяваць для сваей Беларусі”.