Неделя детской и юношеской книги

06.04.2016

Бібліятэка Рубельскай сярэдняй школы  правяла тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі. 

Праведзеныя мерапрыемствы  адпавядалі пастаўленай мэце , задачай якой з’яўлялася  расшырэнне кругагляду, прывіццё зацікаўленнасці да чытання , да кніг. Бібліятэка прымяняла розныя формы работы: кліп, інтэрактыўная гульня, прагляд відэафільма,  красвордтэст, круглы  стол, конкурс малюнкаў па казкам,сценгазета, кніжная  выстава .

У мерапрыемствах удзельнічалі вучні 1-5 класаў. 

Тыдзень, прысвечаны казачніку Х. К Андэрсену.

Кліп “Андэрсен і яго героі”. Інтэрактыўная гульня «Казкі  Х.К.Андэрсена».

Прагляд відэафільма “Снежная каралева”. Красворд – тэст “Кай і Герда”. Круглы  стол «Мае любімыя  казкі Х.К. Андэрсена”. Літаратурная віктарына «Пазнай казку Х.К. Андэрсена  па яе пачатку». Усе мерапрыемстывы вызвалі  зацікаўленнасць у ўдзельнікаў.Чытачы з захапленнем удзельнічалі ў  віктарынах, вясёлых конкурсах. У бібліятэцы склалася атмасфера радасці адносін. 

Удзельнікі конкурс малюнкаў па казкам   Х.К. Андэрсена  ўзнагароджаны пахвальнымі лістамі “Лепшы мастак “, а малюнкі   выстаўлены на тэматычнай паліцы “ Казачны скарб”.

Важнейшым напрамкам дзейнасці бібліятэкі з’яўляецца раскрыццё фонда праз выставы. Была аформлена кніжная  выстава «Казачны скарб Х.К.Андэрсена», якая  вызвала асобую зацікаўленнасць сярод вучняў.

У апошні дзень Тыдня  дзіцячай кнігі ўдзельнікі былі ўзнагароджаны пахвальнымі лістамі, салодкімі прызамі і падарункамі. Гэтыя  мерапрыемствы  не толькі завяршылі тыдзень, але і накіравалі на выхаванне імклівасці да чытання, на стымуляванне жадання вучняў да чытання.

Такім чынам, правядзенне Тыдня дзіцячай кнігі не толькі прываблівае чытачоў, раскрывае іх скрытыя таленты, але і дазваляе звярнуць увагу дзяцей на  неабходнасць сістэматычна чытаць, навучаць простым навыкам пошуку інфармацыі і, увогуле, падняць культуру карыстальніка бібліятэкі.