“Мама! Матуля! – чароўнае слова песняй ласкавай гучыць на ўсіх мовах”

17.10.2016

З 08.10 па 14.10 у школе прайшоў Тыдзень маці“Мама! Матуля! – чароўнае слова песняй ласкавай гучыць на ўсіх мовах”.

У рамках тыдня, з мэтай беражлівых адносін да жанчыны, умацавання сям'і, у адпаведнасці з гадавым планам мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня маці, у школе быў распрацаваны і праведзены план ўнутрышкольных мерапрыемстваў.

Бібліятэкары арганізавалі кніжную выставу   “Нізкі паклон, вялікасць Жанчына!”.

Настаўнікі працоўнага навучання адкрылі творчую майстэрню “Сувеніры для мамы”. Усе жадаючыя вучні прынялі актыўны ўдзел у вырабе падаранкаў для сваёй любай матулі.

Класныя кіраўнікі правялі гадзіны інфармацыі, класныя гадзіны прысвечаныя тэматычнаму тыдню. Ва ўсіх класах былі аформленыя тэматычныя наглядныя стэнды. Вучні і настаўнікі якасна падрыхтавалі святы, на якіх прысутнічалі і прымалі актыўны ўдзел запрошаныя мамы.

Педагогі дадатковай адукацыі Котка В.І., Разановіч Л.С., Кажаноўская Я.І., Жалянгоўская С.С. разам са сваімі вучнямі падрыхтавалі выставу творчых работ “Дарагой матулі!”.

14 лістапада адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход, на якім выступілі:

- А.В.Пашкевіч, дырэктар школы (даклад “Сямья і школа - партнёры ў выхаванні);

-С.С.Якімаў, інспектар ІСН (Прафілактычная гутарка: “Адказнасць бацькоў за выхаванне непаўналетніх дзяцей”);

-Буян, інспектар ДАІ (Прафілактычная гутарка: “Правілы дарожнага руху”;

-Р.П.Ляшкевіч, нам.старшыні апякунскага савету (Даклад: “Аналіз работы апякунскага савету за 2015/2016 навучальны год”).

У завяршэнні бацькоўскага сходу вучні школы падрыхтавалі для мам канцэрт-віншаванне “Мама! Матуля! – чароўнае слова песняй ласкавай гучыць на ўсіх мовах”. У канцэрце прынялі актыўны ўдзел вучні 3-11 класаў: вучні распавядалі вершы, спявалі песні, танцавалі, выконвалі жартоўныя сцэнкі. Усе запланаваныя нумары прайшлі на высокім узроўні і мелі масавы характар.