Вынікі правядзення тыдня псіхалогіі “Калі добры ты ...”

21.02.2017

Ва ўстанове адукацыі з 13.02.2017 г. – 18.02.2017 г. праводзіўся тыдзень псіхалогіі. У рамках тыдня быў распрацаваны план мерапрыемстваў, якія былі напраўлены на папулярызацыю псіхалагічных ведаў; павышэнне ролі педагога-псіхолага ў школе; забеспячэнне псіхалагічнага суправаджэння адукацыйнага працэсу.

Арганізатар мерапрыемства – педагог-псіхолаг.

Першы дзень (13.02) пачаўся з ранішняй акцыі “Давай паціснем адзін аднаму рукі”, таксама ў холе першага паверха была аформлена “Сцяна дабра” на якой былі размешчаны выказванні знакамітых людзей пра дабро.

14.02. праводзілася акцыя “Палатно свабоды”, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі, ды і педагогі, маглі напісаць тое, што ім хочацца. Перадаць прывітанне, прызнацца ў пачуццях, намаляваць смайлік ці яшчэ што-небудзь.

 Таксама праводзілася выстава сцен-газет «Мы шчаслівыя, калі ...», «Мая школа – гэта», «Мой клас такі!»

15.02. была праведена акцыя «Лесвіца дабрыні», лесвічныя пераходы былі аформленыя цытатамі і прыказкамі пра дабрыню. Усе вучні, ды і педагогі з захапленнем учытваліся ў выказванні.

16.02. вучні малявалі партрэты сваіх настаўнікаў. Педагогам-псіхолагам была праведзена гульня “Следапыт” з вучнямі 4-х класаў, якая патрабавала не толькі канцэнтрацыі ўвагі, але і пэўнай фізічнай актыўнасці. Былі састаўлены пытанні, напраўленыя на знаёмства вучняў з арганізацыяй работы і асаблівасцямі школы, і пытанні, якія выяўляюць інтарэсы і асаблівасці дарослага школьнага калектыва. Вучням была раздадзена анкета «Следапыт» з мэтай навучання вучняў навыкам калектыўнай самаарганізацыі, развіцця уяўленняў аб людзях, якія працуюць у школе, школьным асяроддзі.

 17.02. у школе на перапынках праводзілася акцыя “Чароўныя прадказанні”, прызначаная для таго, каб падтрымаць кожнага “жыхара школы”, даць магчымасць дзецям памарыць, а дарослым – шчыра, па-дзіцячаму ўсміхнуцца. Дапамогу педагогу-псіхолагу у правядзенні акцыі аказалі вучаніцы 8 “В” класа. Яны хадзілі з “Чароўнай шкатулкай” па школе, і запрашалі вучняў і настаўнікаў цягнуць запіскі з прадказаннямі. “Чароўная шкатулка” хутка набыла папулярнасць у “жыхароў школы”, і ў школе пачала панаваць добразычлівая атмасфера.

 20.02. была запланавана гутарка з вучнямі 10-11 класаў “Скажам “Не!” хатняму гвалту”.