Падвядзенне вынікаў тыдня прававых ведаў

18.04.2017

Падвядзенне вынікаў тыдня прававых ведаў “Калі б я ведаў закон”

у дзяржаўнай установе адукацыі “Рубельская сярэдняя школа”

(10.04.2017г.-15.04.2017г.)

 

На пачатку тыдня прававых ведаў ва ўстанове адукацыі былі распаўсюджаны тэматычныя буклеты і памяткі для бацькоў,дзе была размешчана інфармацыя , якая датычыцца правоў і абавязкаў вучняў.

Згодна плана работы ва ўсіх класах прайшлі мерапрыемствы.

Класныя кіраўнікі 1 – 11 класаў  правялі інфармацыйныя і класныя гадзіны на прававую тэматыку для таго, каб пашырыць кругагляд сваіх вучняў.

           Для вучняў 10-11 класаў быў арганізаваны конкурс  газет  “Закон і я”. Першае месца атрымалі вучні 11“А” класа.

           Котка Т.І., педагог сацыяльны,  правяла прававы занятак    «Закон нам так усім патрэбны» ў 7 класах. Вучні даведаліся аб дысцыплінарнай, угалоўнай, адміністратыўнай адказнасці.

           Котка Т.І., педагог сацыяльна, правяла прававы занятак ў 9 класах “Асаблівасці адказнасці непаўналетніх”Дадзенае мерапрыемства насіла пазнавальны характар, вучні з вялікім жаданнем дзяліліся ведамі, набытымі ў рамках тыдня прававых ведаў, вялі дыскусію, даведваліся новае для сябе.

          Педагог сацыяльны, Т.І.Котка, правяла кансультацыі  з вучнямі 6 класаў на тэму “Злачынства і кара”.