«За бяспеку разам»

16.10.2017

АБ'ЯВА

З 16 кастрычніка па 14 лістапада 2017г.

праводзіцца рэспубліканская пажарна-прафілактычная акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе «За бяспеку разам».

Мэта акцыі: зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення.

Задачы акцыі:

1. Інфармаваць насельніцтва аб стане пажарнай бяспекі, растлумачыць грамадзянам наступствы невыканання правілаў пажарнай бяспекі, пакідання дзяцей без нагляду, злоўжыванні спіртнымі напоямі.

2. Аказаць дапамогу рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям, у навучанні грамадзян мерам пажарнай бяспекі ў быце і на вытворчасці, аказаць дапамогу пазаштатным пажарным фарміраванням у арганізацыі пажарна-прафілактычнай работы.

3. Акцэнтаваць увагу мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў на неабходнасць правядзення рэгулярнай і мэтанакіраванай робаты па забеспячэнню пажарнай бяспекі на адпаведнай тэрыторыі, у т. ч. павышэння ўзроўню супрацьпажарнай абароны домаўладанняў кватэр адзінокіх пажылых грамадзян і інвалідаў.

План мерапрыемстваў

у Рубельскай сярэдняй школе, якія праводзяцца ў рамках рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай

акцыі «За бяспеку разам»

з 16 кастрычніка па 14 лістапада 2017г.

№ п/п

Назва мерапрыемства

Тэрмін выканання

Адказныя

1

Афармленне інфармацыйнага стэда

16-17.10.2017

Агіевіч А.П.

2

Размяшчэнне інфармацыі аб мэтах і задачах акцыі, план мерапрыемстваў, памяткі па папярэджанню пажараў і гібелі людзей ад іх;

18.10.2017

3

Разпрацоўка і распаўсюджванне буклетаў, прафілактычных памятак сярод вучняў, бацькоў і членаў працоўнага калектыву па пытаннях папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх

23-27.10.2017

Котка Т.І.

4

Бяседа з працоўным калектывам па пытаннях: 1) недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду;

2) крымінальнай адказнасці бацькоў за пакіданне малалетніх дзяцей ў небяспецы (арт. 159 КК «Пакіданне ў небяспецы» Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь)

25.10.2017

Пашкевіч А.В.

5

Бацькоўскі сход па пытаннях:

1) недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду;

2) крымінальнай адказнасці бацькоў за пакіданне малалетніх дзяцей ў небяспецы (арт. 159 КК «Пакіданне ў небяспецы» Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь)

26-27.10.2017

Класныя кіраўнікі 1-11 класаў

6

Правядзенне адрасных праверак стану жылых памяшканняў ўсіх сем'яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, якія апынуліся ў іншай цяжкай жыццёвай сітуацыі (маці або бацька часта ўжываюць спіртныя напоі, сямейныя сваркі, парушэнне дзіцяча-бацькоўскіх адносін, дрэнныя ЖБУ і г. д.)

06-09.11.2017

Котка Т.І., класныя кіраўнікі