“Маладосць. Традыцыі. Прафесіяналізм"

27.02.2018
Правядзенне метадычнага тыдня ва ўстанове адукацыі стала традыцыяй. Таму з 19 па 23 лютага, згодна гадавога плана прайшоў метадычны тыдзень “Маладосць. Традыцыі. Прафесіяналізм". Тыдзень праводзіўся з мэтай: удасканаленне адукацыйнага працэсу, фарміраванне і развіццё прафесійнага майстэрства, творчай актыўнасці педагогаў. Тыдзень прайшоў цікава і ажыўлена.
У рамках тыдня арганізавана выстава метадычнай літаратуры з асабістай бібліятэкі педагогаў, праведзена мікрадаследаванне "Дыягностыка прафесійнай дзейнасці педагога", інтэрв'ю ў вучняў педагагічных груп на тэму "Якім вы бачыце сучаснага настаўніка". На семінары-практыкуме “Удасканаленне ўзроўню самастойнай арыентацыі педагогаў у патоку вучэбна-метадычнай інфармацыі” былі разгледжана пытанне "Роля самаадукацыі ў прафесійным развіцці педагога", абмеркаваны крытэрыі і паказчыкі сучаснага ўрока, з дапамогай якіх кожны настаўнік самастойна можа прааналізаваць на якім этапе ён працуе; Ляшкевіч А.В. правяла агляд сучасных педагагічных методык выкладання і форм арганізацыі адукацыйнага працэсу; настаўнік інфарматыкі Страха У.А. зрабіў відэа агляд інтэрнэт-рэсурсаў як крыніца вучэбна-метадычнай інфармацыі; Ліпская Н.А.падрыхтавала выступленне з вопыту работы "Работа над тэмай па самаадукацыі".
На працягу тыдня педагагічны калектыў меў магчымасць пабываць на розных па змесце, тэме, структуры ўроках. Усе настаўнікі, якія праводзілі ўрокі (ад маладых спецыялістаў да настаўнікаў са стажам работы больш за 25 гадоў) паказалі сваё прафесійнае майстэрства, падзяліліся вопытам.
Кожны дзень прав одзіліся мерапрыемствы для вучняў: пазкласныя мерапрыемствы, класныя гад зіны, віктарыны, конкурсы, інтэлектуальныя гульні, разгадванне кроссвордаў і рэбусаў, аўкцыёны. Найбольшую папулярнасць у вучняў малі займальныя і актыўныя перапынкі, дзе кожны вучань мог атрымаць жэтон за веды па прадмету. Які ў далейшым прымяняўся, як бонус пры выстаўленні адзнакі.
Асабліва ўрачыста прайшоў Дзень роднай мовы. З самага ранку на ўваходзе дзяўчынкі апранутыя ў нацыянальныя касцюмы, прывіталі і вішавалі ўсіх З Днём роднай мовы. Кожны клас падрыхтаваў выказванне беларускіх пісьменнікаў аб роднай мове і размясціў на дзвярах свайго кабінета. Праведзены фестываль беларускай песні, пазакласнае мерапрыемства "Падарожжа ў родную мову", інсцэніроўка "Чароўны куфэрак", віктарына "Сімволіка Рэспублікі Беларусь", конкурс «Адгадай слова», гульня "Чароўнае кола", інтэлектуальная гульня "Мая Беларусь", гульня "Адгадай выканаўца беларускай песні", інтэлектуальная гульня "Лепшыя беларусазнаўцы".
Дзень 23 лютага прайшоў пад дэвізам "Смелымі і моцнымі быць нам заўсёды, а не толькі 23 лютага!". На працягу дня праводзіліся актыўныя і спартыўныя перапынкі: рухомыя гульні, флэшмоб, спартыўныя гульні і спаборніцтвы. Многа мерапрыемстваў прайшло, прысвечаных Дню абаронцы Айчыны.
Усе ўрокі і запланаваныя мерапрыемствы прайшлі на дастаткова высокім узроўні з выкарыстаннем камп'ютарных тэхналогій, актыўных і інтэрактыўных форм, што выклікала цікавасць вучняў. Мерапрыемствамі ахоплены ўсе вучні ўстановы адукацыі. Найбольш актыўнымі былі вучні 3"А", 3"Б", 4 "Б", 5"А", 5"Б", 6"Б", 7"А", 10 "А", 10 "Б" класаў.
Метадычны тыдзень выклікалаў станоўчы водгук сярод настаўнікаў і спрыяў не толькі прафесійнаму росту, але і згуртаванасці калектыву.