“Родная мова – матчына мова”

22.02.2019

“Родная мова – матчына мова” – пад такой назвай прайшоў у школе дзень роднай мовы. Вучні 1-11 класаў прымалі ўдзел у розных мерапрымствах, якія праводзіліся не толькі настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры, але і вучнямі 10-11 класаў.

Першым, што сустракала кожнага пры ўваходзе ў школу, былі беларускія песні, якія гучалі ўвесь час на перапынках у гэты дзень. Кожны кабінет “сустракаў” свой клас “вялікімі” словамі аб роднай мове вядомых беларускіх паэтаў і пісьменікаў. Беларускае слова гучала і ў акцыі “Слова ветлівасці роднай мовы” на працягу дня.

Бібліятэка прапанавала вучням і настаўнікам навінкі беларускай літаратуры.      

Паміж вучнямі 7-8 класах прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў беларускіх паэтаў “Чарадзейнае беларускае слова”. Вучні 9 класаў дэманстравалі свае веды аб роднай мове ў конкурсе – віктарыне “Размаўляем па-беларуску”. Усе удзельнікі конкурсаў атрымалі падарункі ад школьных фалькларыстаў.

Яскравымі фарбамі парадавала выстава малюнкаў вучняў 5-6 класаў “Свет літаратуры ў малюнках”. Дзеці ў малюнках выказвалі свае пачуцці, думкі, успаміны аб роднай мове. І ўсё гэта свяціла цяплом, дабрынёй і радасцю.

Дзень роднай мовы на гэтым не павінен спыніцца. Няхай наша мова гучыць кожны дзень і размаўляюць на ёй усе людзі, якія жывуць у Беларусі, у тым ліку, і ў нашай вёсцы – аграгарадку Рубель!