"Неделя математики"

18.03.2019

З 11 сакавіка па 15 сакавіка ў Рубельскай школе праходзіў тыдзень матэматыкі. Тыдзень пачаўся с агульнашкольнай гадзіны інфармацыі “Жыццё выдатных вучоных-матэматыкаў”. На працягу тыдня праходзілі актыўныя перапынкі і пазазакласныя мерапрыемствы «Марафон матэматычных ведаў» у 8 класе , «Эх і гэта ж матэматыка» у 6 класе, “Гадзіна вясёлай матэматыкі” у 9 класе. Былі праведзены алімпіяды па матэматыцы ў 4,5,6 класах, і міні-алімпіяда «Эканоміка і мы» у 11 класе. Найбольш вычням спадабаўся конкурс плакатаў і красвордаў на матэматычную тэму: «Малюем,выкарыстоўваючы лікі і геаметрычныя фігуры», «Самы цікавы красворд».