Отчет по "Неделе матери"

16.10.2019

Тыдзень маці.

Тыдзень маці ў Рубельскай школе адкрыў конкурс малюнкаў, на якім можна было ўбачыць матуліны партрэты. Самыя шчырыя пажаданні для маці можна было прачытаць на выстаўцы плакатаў «Мама ласкавая мая». У 1-11 класах праводзіліся класныя гадзіны «Мама! Матуля! – чароўнае слова песняй ласкавай гучыць на ўсіх мовах». А 14 кастрычніка прайшоў традыцыйны бацькоўскі сход і канцэрт-віншаванне для мам «Калі ты побач, жыццё святлей!»