Мэта работы школы
на 2022/2023 навучальны год
Стварэнне ўмоў для забеспячэння якасці адукацыйнага асяроддзя, якое спрыяе развіццю асобасна-адукацыйных кампетэнцый вучняў і асобасна-прафесійных кампетэнцый педагогаў у адпаведнасці з перспектыўнымі патрэбамі грамадства і законных запытаў законных прадстаўнікоў вучняў.
Задачы работы школы
- Працягнуць работу па павышэнню якасці адукацыйнага працэсу праз: узмацненне практычнагаі выхаваўчага патэнцыялу вучэбных і факультатыўных заняткаў; удасканаленне работы па выяўленні, развіцці і падтрымцы высокаматываваных і адораных дзяцей, забеспячэння іх асобаснай і сацыяльнай самарэалізацыі;
- Забяспечыць ўмовы для павышэння ўзроўню прафесійных кампетэнцый педагогаў праз бесперапыннае ўдасканаленне прафесійнага ўзроўню, актывізацыю работы па трансляцыі практычных вынікаў адукацыйнай дзейнасці, прафесійных дасягненняў педагагічных работнікаў;
- Фарміраваць у вучняў асноватворныя каштоўнасці, ідэі, перакананні, якія адлюстроўваюць сутнасць беларускай дзяржаўнасці, выхоўваць актыўную грамадзянскую пазіцыю праз сацыяльна значную дзейнасць на карысць асобы, грамадства, дзяржавы;
- Фарміраваць культуру і навыкі здаровага ладу жыцця, далучаць навучэнцаў да сацыяльна значнай дзейнасці для асэнсаванага выбару прафесіі з мэтай рэалізацыі практыкі адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця.