О школе

 

 

З  гісторыі  школы

Першае  ўпамінанне  пра  школу  ў  вёсцы  Рубель  адносіцца  да  1866 года.  У  той час  існавала  ніжэйшая  самадзейная  форма  навучання – школа  граматы. У той  час  навучалася  12  хлопчыкаў. Тэрмін  навучання  1 –2 гады. Настаўнікам  быў  царкоўны  служачы  мясцовай  Свята-Міхайлаўскай  царквы.

     У  1936  годзе  ў  в.Рубель  працуе  сямігадовая  школа,  дырэктарам  якой  быў  Сук  Мікалай  Мікалаевіч.

   З  1945 года  ў  вёсцы  пачынае  працаваць  сярэдняя  школа,  дырэктарам  якой  быў  Хромчанка  Мікалай  Рыгоравіч.Школа,  як  і  раней,  размяшчалася  ў  сялянскіх  хатах.

        У  студзені  1953  годзе  пабудаваны  новы  цагляны  двухпавярховы  будынак  школы,  разлічаны  на  500  вучняў.

       У  1978  годзе  заняткі  пачынаюць  весціся  ў  новым  сучасным  будынку, разлічаным  на  1176 месцаў,  у якім  навучанне  вядзецца  і  да  цяперашняга  часу.

    

 

Девиз школы:

С любовью и без насилия!

 

  

Вучэбна – матэрыяльная  база

  

           Школа   здадзена  ў  эксплуатацыю  1 верасня  1978  года

       33 вучэбныя   кабінеты

       2 майстэрні

       1 кабінет абслугоўваючай  працы

       Актавая зала

       2 спартыўныя  залы

       Бібліятэка

       Кабінет  псіхолага

       Кабінет дэфектолага

       Кабінет педагога  сацыяльнага

       Цір

       Сталовая

       Музей  воіна-інтэрнацыяналіста

       Зал для заняткаў лёгкай атлетыкай

 

Дадзеныя  аб  дзіцячых  грамадскіх  арганізацыях

 

 1. „Акцябраты” ( вучні  2- 4 класаў) – 150  вучняў (старэйшы важаты   Пашкевіч Алена Мікалаеўна)

 2. ГА  „БРПА” ( вучні  5 – 8 класаў) – 196  вучняў  (старэйшы важаты   Пашкевіч Алена Мікалаеўна)

 3. ГА „БРСМ” ( вучні  9 – 11 класаў) – 32  вучні (сакратар  пярвічнай  арганізацыі  Кажаноўская Алена Анатольеўна)