Воспитательная работа

Мэта выхаваўчай работы школы

на 2021/2022 навучальны год

 

Стварэнне аптымальных умоў для развіцця, самаразвіцця і самарэалізацыі гуманнай, свабоднай, сацыяльна мабільнай асобы з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, здольнай прымаць абгрунтаваныя рашэнні, несці адказнасць за іх рэалізацыю ў розных галінах чалавечай дзейнасці (сацыяльнай, прафесійнай, сямейнай, дасугавай) запатрабаванай у сучасным грамадстве.

 

 

Задачы педагагічнага калектыву

 

  1. Павышаць узровень выхаванасці вучняў праз фарміраванне актыўнай жыццёвай пазіцыі, грамадзянскай адказнасці, самастойнасці і ініцыятыўнасці;

 

  1. Удасканальваць здароўе вучняў шляхам якаснай арганізацыі спартыўна-масавай, фізкультурна-аздараўленчай работы, павелічэнне ахопу вучняў гуртковай работай спартыўнай накіраванасці;

 

  1. Садзейнічаць развіццю творчай актыўнасці вучняў праз актывізацыю работы вучнёўскага самакіравання;

 

  1. Аказваць прафарыентацыйную падтрымку вучням ў працэсе выбару профілю навучання і сферы будучай прафесійнай дзейнасці ў адпаведнасці са сваімі магчымасцямі, здольнасцямі і з улікам патрабаванняў рынку працы.