Тыдень роднай мовы “Далучыся да роднай мовы”

24.02.2024

Сапраўдная любоў да сваёй краіны неймаверная без любові да сваёй мовы. Кожны чалавек з дзяцінства пачынае гаварыць, думаць, разважаць на роднай яму мове.

З 19 лютага па 23 лютага 2024 года ў нашай школе прайшоў цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных Дню роднай мовы.

Настаўнікі і вучні школы акунуліся ў свет роднай беларускай культуры. У мерапрыемствах тыдня прынялі ўдзел вучні 1-11 класаў. Разнастайнасць праграмы дазволіла кожнаму вучню знайсці занятак па душы.

Тыдзень адкрывалі акцыі “Мове рускай дай разгрузку, размаўляй па-беларуску!” і фотазона “Адчуй, у кожным родным слове душа яднаецца з душою!”.

У бібліятэцы была арганізавана выстава “Мастакі слова пра беларускую мову”. Тэму роднай мовы, як і тэму маці, не абмінуў ў сваёй творчасці ні адзін паэт ці пісьменнік. Таму былі падабраны цытаты з твораў і выказванні мастакоў слова пра беларускую мову. Вучні выказалі свае адносіны да цытат і патлумачылі сваё бачанне важнасці роднай мовы ў жыцці сучаснай молодзі. А таксама прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў Гучы роднае слова” сярод вучняў 5–х класаў. Вучні 9 класа прынялі ўдзел у конкурсе аратарскага майстэрства “З роднай моваю на “ты”, дзе прадэманстравалі свае аратарскія і творчыя здольнасці.

Найбольшы інтарэс у вучняў выклікалі танцавальныя перапынкі, музычны марафон “Мова родная – мова модная!”, стыкер-фест “Вучымся пісаць па-беларуску”, гульня “Перакладчык”, гульнявая сітуацыя “Мы-знаўцы роднай мовы”, стварэнне лепбука “З любоўю да роднай мовы”. У ходзе правядзення мерапрыемстваў школьнікі змаглі ўбачыць і адчуць, наколькі багатая і прыгожая, мілагучная і самабытная беларуская мова. Дзеці з вялікім захапленнем прымалі ўдзел у мерапрыемствах Тыдня. Пераможцы былі адзначаны падзякамі і прызамі.