Тыдзень працоўнага навучання

13.12.2021
З 6 па 10 снежня ў Рубельскай СШ прайшоў тыдзень працоўнага навучання.

1. Былі аформлены сценгазеты, пасловіцы і пагаворкі. Цікавыя сценгазеты ў вучняў Цар Маргарыты, Ляшкевіч Дар'і (7Б)
2. Паказаны прэзентацыі "Імідж дзелавога чалавека" Цар Вольга (9А), "Стыль у адзенні" Семянчук Ганна (9Б), "Сучасныя тэкстыльныя матэрыялы" Вабішчэвіч Наталля (9А).
3. Працавала творчая майстэрня, цікава прайшла гульня "Эрудыт" з вучнямі 7 класаў.
4. Былі аформлены выставы літаратуры па кулінарыі і дэкаратыўна-прыкладному мастацтву.
5. Прайшла прэзентацыя творчых работ вучняў.
6. У канцы тыдня былі падведзены вынікі, найбольш актыўныя вучні былі ўзнагароджаны.